У Мінску кіроўца працягнуў збітага пешахода пад дном аўто 10 кіламетраў

20.01.2011 16:36
Архив Редакция

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя расследуе акалічнасці ДТЗ, у якім быў збіты пешаход. Цела збітага мужчыны працягнула пад дном аўтамабіля 10 кіламетраў — ад вуліцы Матусевіча ў сталіцы да пасёлка Ратамка, паведаміў начальнік аддзелу расследавання ДТЗ ГУУС Мінску Ілля Валозін.

«Напярэдадні пенсіянера 42-га года нараджэння, які перабягаў дарогу ў неналежным месцы, зачапіла машына BMW. На месцы сутыкнення засталася толькі шапка. Па сведчаннях відавочцаў, пасля гэтага на пешахода мог наехаць серабрысты Ford», — распавёў ён.

Па словах Іллі Валозіна, труп пенсіянера знайшлі ў Ратамцы праз некалькі гадзін з прыкметамі наезду і той самы Ford з характэрнымі пашкоджаннямі, перадае tvr.by.
 
«Цяпер экспертыза высвятляе, ад чаго і ў які момант памёр пешаход. Кіроўца «форда» тлумачыць, што на Матусевіча яму здалося, што ён наехаў на снежны ком, а затым на слізкай дарозе рухаўся на паніжаных перадачах, таму зменаў ва ўпраўленні не адчуў нават у той момант, калі труп адчапіўся ад машыны ў 70 метрах ад стаянкі ў пасёлку Ратамка».

Как вам новость?
Головоломки