У Мінску легкавік збіў дзвюх школьніц на пешаходным пераходзе

26.08.2010 11:58
Архив Редакция

У Мінску 25 жніўня днём аўтамабіль Peugeot 406, за рулём якога знаходзілася 29-гадовая жанчына, збіў дзвюх школьніц. ДТЗ адбылося на рэгуляваным светлафорам участку дарогі. Пра гэта паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Як аказалася, дзяўчынкі пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал светлафора. У выніку траўмаў, атрыманых пры аварыі, абедзвюх школьніц давялося шпіталізаваць, пердает БелТА.

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года ДАІ заклікае кіроўцаў быць асабліва ўважлівымі. Як раней перадаваў Тэлеграф, з мэтай папярэджання падобных ДТЗ з удзелам дзяцей з 23 жніўня па 8 верасня 2010 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Увага — дзеці!».

Как вам новость?
Головоломки