У Мінску лекар-тэрапеўт гандляваў медыцынскімі даведкамі на рынку

13.01.2011 15:33
Архив Редакция

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Фрунзенскага РУУС Мінску спынілі незаконную дзейнасць лекара-тэрапеўта, які на працягу двух гадоў гандляваў на адным са сталічных рынкаў медыцынскімі дакументамі. На дадзены момант праваахоўнікам вядома пра 29 эпізодаў злачыннай дзейнасці, што падпадае пад розныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, у тым ліку хабар, крадзяжы і службовы падлог.

Як высветлілі следчыя, доктар гандляваў медыцынскімі даведкамі на гандлёвай кропцы мінскага стадыёна «Дынама», які належаў яго жонцы. Афіцыйна там гандлявалі прадуктамі харчавання, але пры жаданні можна было набыць і неабходныя медыцынскія дакументы. Іх цана вар’явалася у залежнасці ад кшталту паслугі і плацежаздольнасці кліента.

«Вядома ж, аб’яў аб дадатковых паслугах ніхто не даваў, але дзякуючы людскім языкам народная сцежка да прадпрымальнага доктара не зарастала. Камусьці трэба было атрымаць вызваленне ад працы, камусьці хацелася падчас сесіі пабываць у Егіпце, камусьці — набыць за дзяржаўны кошт дарагія лекі», — распавяла прэс-афіцэрка Фрунзенскага РУУС Ала Галубовіч.

Як паведамілі ў ГУУС Мінску, матэрыялы па дадзеным факце ў цяперашні час рыхтуюцца накіраваць у суд.

Как вам новость?
Головоломки