У Мінску ліквідавалі сетку інтэрнэт-бардэляў

20.06.2011 09:51
Архив Редакция

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй міністэрства ўнутраных спраў Беларусі спынілі дзейнасць у Мінску сеткі прытонаў па аказанні платных паслуг сэксуальнага характару праз інтэрнэт. Як паведамілі ў МУС, у склад міжнароднай злачыннай групы ўваходзілі грамадзяне Беларусі і Латвіі.

Злачынцы арганізавалі дзве студыі, дзе маладыя дзяўчаты, як правіла, студэнткі з веданнем англійскай мовы, у рэжыме он-лайн аказвалі сэксуальныя паслугі наведнікам спецыялізаваных платных сайтаў. Галоўнай задачай «мадэляў» было максімальна доўга ўтрымліваць кліента ў платным відэачаце. Пры гэтым для жыхароў краін СНД доступ да дадзеных сайтаў блакаваўся.

Грошы ад незаконнага бізнэсу паступалі ў латвійскія банкі, а затым легалізоўваліся праз беларускія фірмы, узначаленыя арганізатарамі злачыннай сеткі або іх сваякамі.

У ходзе ператрусаў у памяшканнях студый-прытонаў аператыўнікі канфіскавалі буйную суму даляраў, дарагое кампутарова і сеткавае абсталяванне. У цяперашні час праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Па дадзеным факце супрацоўнікі следчага ўпраўлення папярэдне расследавання ГУУС Мінгарвыканкама распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй»).

У МУС адзначылі, што ў Беларусі падобны від «сэкс-індустрыі» быў выяўлены ўпершыню.

Как вам новость?
Головоломки