У Мінску міліцыя ачапіла касы чыгуначнага вакзала праз дзіўны пакет

20.08.2010 14:24
Архив Редакция

Раніцай 20 жніўня міжнародныя касы Мінскага чыгуначнага вакзала былі ачэпленыя міліцыяй. Падставай для гэтага стаў падазроны пакет, пакінуты невысветленай асобай каля касаў. Пра гэта паведаміў дырэктар вакзала Уладзімір Грыгаровіч.

Па яго словах, аб мінаванні будынка гаворка не ідзе. «Быў знойдзены невядомы пакет, без гаспадара. Пасажыраў не падпускаюць, зараз правяраюць, што там знаходзіцца», — цытуе дырэктара вакзала «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ў пакінутым нячыйным пакеце знаходзілася ўсяго толькі разбітая пяцілітровая бутэлька віскі і вяроўкі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 14 жніўня каля 06:00 праз паведамленне аб мінаванні станцыі Мінск-Пасажырскі міліцыя ў спешным парадку эвакуявала ўсіх наведнікаў Мінскага чыгуначнага вакзала. Міліцыя ўжо ўсталявала асобу «тэлефоннага тэрарыста». Ім аказаўся 27-гадовы расіец. Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, патэлефанаваў у міліцыю, паведаміў пра «мінаванне» і запатрабаваў 1,5 млн. еўра.

Как вам новость?
Головоломки