У Мінску на 26% даражэюць паслугі таксі

09.06.2011 12:12
Архив Редакция

У мінскай службе таксі "107" з 9 чэрвеня на 26,4% даражэе праезд па горадзе. Яго кошт ўзрасце з 1,74 тыс. рублёў за кіламетр да 2,2 тыс. рублёў. Праезд за межамі горада падаражэе на 25%: з 2,4 тыс. рублёў да 3 тыс. рублёў. Павышэнне тарыфаў плануе таксама і служба таксі "135".

«У нас разглядаецца падаражэнне, але толькі з 10 чэрвеня. Цяпер тарыф па горадзе -1,74 тыс. рублёў за кіламетр, за горадам — 2,61 тыс. рублёў за кіламетр. Хутчэй за ўсё, з заўтрашняга дня будзе па горадзе 2,25 тыс. рублёў, за горадам — 3 тыс. рублёў за кіламетр», — паведамілі ў службе таксі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
 
У іншых службах таксі Мінску паведамілі, што пытанне павышэння тарыфаў вырашаць ў найбліжэйшыя дні.

Як раней паведамляў Тэлеграф, двума тыднямі раней сталічныя службы таксі ўжо ўздымалі тарыфы. Так, у службе таксі «135» праезд за кіламетр у межах Мінску падаражэў на 240 рублёў — з 1,5 тыс. рублёў да 1,74 тыс. рублёў. Праезд за рысай горада стаіць 2,61 тыс. рублёў за кіламетр замест 1,8 тыс. рублёў. Аналагічным чынам падвысіла тарыф на праезд у горадзе і служба таксі «107», а праезд аднаго кіламетра за Мінскам тут каштаваў 2,4 тыс. рублёў замест 1,8 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки