У Мінску на Дзень горада кідаліся мабільнікамі

13.09.2010 10:34
Архив Редакция

У Мінску падчас святкавання Дня горада адбыўся чэмпіянат па кіданні мабільных тэлефонаў. Новы рэкорд на дальнасці сярод жанчын ўстанавіла студэнтка Дар'я Дубовік, якая кінула свой мабільнік на 60,1 метра. У намінацыі "Самы далёкі кідок" сярод мужчын найлепшым стаў Дзмітры Касінскі з вынікам 89,9 метра.

Абодва пераможцы атрымалі ў падарунак новы мабільны тэлефон і дыплом ад арганізатараў спаборніцтваў, перадае БелТА.

Дакладнейшым за ўсіх аказаўся Віктар Сакалоў, якому ўдалося перасягнуць сваіх супернікаў ва ўменні закідваць свой тэлефон у кошык з адлегласці ў пяць метраў. А самы арыгінальны кідок зрабіў Мікіта Паўлюкевіч ў касцюме чалавека-тэлефона. Іншыя ўдзельнікі гэтага спаборніцтва жанглявалі мабільнымі апаратамі, гулялі імі ў бейсбол, штурхалі нагамі і нават прыклейвалі скотчам да валасоў.

Усяго ў кіданні мабільнікаў ў мінскім парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў прыняло ўдзел 160 чалавек. Прычым многія з іх ужо не ўпершыню робяць такую незвычайную спробу пазбавіцца ад свайго сотавага.

Чэмпіянат па кіданні мабільных тэлефонаў прайшоў у Мінску ўжо ў сёмы раз. Папярэдні рэкорд сярод жанчын (47,05 метра) ўстанавіла Вольга Зуева ў мінулым годзе.

Как вам новость?