У Мінску на Дзень горада плануюць правесці 200 святочных мерапрыемстваў

09.09.2010 09:14
Архив Редакция

У Мінску 11 і 12 верасня плануюць правесці 200 святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня горада. Пра гэта 8 верасня распавёў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Па словах мэра горада, у святочных мерапрыемствах прыме ўдзел больш за 500 тыс. чалавек, а ўмовы для адпачынку жыхароў і гасцей Мінску створаць не толькі на цэнтральных пляцоўках горада, але і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах.

Так, у святочныя дні адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчук года», цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага творчага конкурсу «Немінчукі — пра Мінск», а таксама сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі з ганаровымі грамадзянамі Мінску і былымі кіраўнікамі Мінгарвыканкама.

У цэнтры горада, каля Палаца спорту, пройдзе выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці «Кірмаш рамёстваў», свята мёду і свята спорту і мастацтва. Сталічныя кінатэатры ў святочныя дні будуць дэманстраваць дакументальныя фільмы, прысвечаныя святкаванню Дня горада. А ўвечары 11 верасня (у 22:00) ля абеліска «Мінск — горад-герой» пад гукі аркестру адбудзецца святочны феерверк, які працягнецца 20 хвілін.

Сталічная міліцыя будзе ажыццяўляць ахову парадку ва ўзмоцненым рэжыме

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, ва ўсіх месцах правядзення ўрачыстасцяў супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць ажыццяўляць ахову грамадскага парадку ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і гледачоў.

У мэтах бяспекі месцы правядзення масавых мерапрыемстваў абгародзяць турнікетамі, а грамадзян будуць прапускаць праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя стацыянарнымі і ручнымі металадэтэктарамі. Акрамя таго, у пунктах пропуску будзе рабіцца відэадакументаванне.

Акрамя таго, сталічнае ГУУС паведамляе, што 11 верасня з 09:00 і да заканчэння мерапрыемстваў можа быць абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Вясёлкавай, МКАД і вуліцы Нарачанскай, паркоўка ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў будзе забароненая ўжо з 21:00 10 верасня. Таксама з 11:00 да 20:00 11 верасня абмяжуюць паркоўку асабістага аўтатранспарту на плошчы.

Как вам новость?
Головоломки