У Мінску на Дзень незалежнасці абмяжуюць рух транспарту

30.06.2010 14:30
Архив Редакция

У сталіцы трэцяга ліпеня падчас святкавання Дня незалежнасці абмяжуюць рух транспарту на некаторых мінскіх праспектах і вуліцах. Пра гэта расказалі ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Паводле дадзеных Дзяржаўтаінспекцыі, абмежаванні будуць дзейнічаць з 08:00 трэцяга ліпеня да 02:00 чацвертага ліпеня.

Трэцяга ліпеня з 08:00 абмежаванні на рух транспарту будуць дзейнічаць на участках дарог:

па пр. Незалежнасці ад вул. Камсамольскай да пр. Машэрава;

па вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Кірава;

па вул. Інтэрнацыянальнай ад вул. Леніна да вул. Я. Купалы;

па вул. Я. Купалы ад вул. Куйбышава да вул. Кірава;

па вул. Кірава ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна;

па вул. К. Маркса ад вул. Я. Купалы да вул. Леніна;

па вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці;

па вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці;

па вул. Фрунзе і Мясцовы праезд ад пр. Незалежнасці да зав. Вайсковага;

па вул. Захарава і Мясцовы праезд ад пр. Незалежнасці да зав. Вайсковага.

Акрамя таго, з 17:00 трэцяга ліпеня і прыкладна да 02:00 чацвертага ліпеня будзе абмежаваны рух на ўчастках дарог, якія прылягаюць да месца правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў: па пр. Пераможцаў ад вул. Арлоўскай да пр. Незалежнасці, а таксама па пр. Машэрава ад вул. Даўмана да вул. Ціміразева.

У сувязі з гэтым сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе мінчукам і гасцям сталіцы карыстацца паслугамі грамадскага транспарту, а кіроўцам выключыць з свайго маршруту вышэйназваныя ўчасткі дарог.

Как вам новость?