У Мінску на дзесяць дзён закрыюць некаторыя ўчасткі МКАД

05.04.2011 11:07
Архив Редакция

У Мінску з 5 па 15 красавіка ў сувязі з рамонтам дарожнага пакрыцця левай часткі трасы ў раёне Чыжоўкі будзе перакрыты рух на асобных участках Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. У месцах правядзення працаў будуць пастаянна дзяжурыць інспектары, якія будуць перанакіроўваць транспартныя плыні на суседнія палосы.

Таксама ў сувязі з рамонтам будзе абмежаваная хуткасць руху, перадае тэлеканал СТВ.

Як раней паведамляў Тэлеграф, мінская дзяржаўтаінспекцыя прыняла рашэнне забараніць калонам спартоўцаў-веласіпедыстаў рухацца па некаторых вуліцах сталіцы, а таксама па Мінскай кальцавой дарозе без дазволу ведамства.

Как вам новость?