У Мінску на ганку крамы злавілі кобру

07.09.2010 10:35
Архив Редакция

У Мінску каля крамы па вуліцы Веры Харужай супрацоўнікі МНС злавілі сапраўдную кобру. Ядавітую змяю, што паўзла па лесвіцы на ганак крамы, заўважылі мінакі і вырашылі выклікаць ратавальнікаў. Нягледзячы на невялікія памеры (даўжыня кобры не перавышала аднаго метра), змяя сапраўды ўяўляе небяспеку для здароўя чалавека.

Супрацоўнікі МНС перадалі злоўленую кобру супрацоўнікам мінскага заапарку. Як змяя з’явілася на ганку крамы — невядома, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Як расказаў намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Андрэй Краўчук, літаральна за месяц гэта ўжо трэці выпадак, калі ратавальнікам даводзіцца адлоўліваць змей на вуліцах Мінску. Два такія выклікі былі ў жніўні, але тады гаворка ішла пра бяскрыўдных для здароўя людзей змеяў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у пачатку жніўня мінскія ратавальнікі злавілі метровага бірманскага тыгровага пітона каля пад’езду дома № 3 па вуліцы Брылеўскай.

Как вам новость?
Головоломки