У Мінску на пацыентаў пачалі заводзіць электронныя пашпарты здароўя

28.07.2010 16:30
Архив Редакция

У 29-й гарадской паліклініцы Мінску на кожнага пацыента пачалі заводзіць электронныя пашпарты здароўя. Пра гэта паведаміла галоўная лекарка паліклінікі Раіса Званец. Па сутнасці, электронныя пашпарты здароўя дублююць друкаваныя амбулаторныя карты гісторыі хваробы, але электронную версію значна зручней выкарыстоўваць, расказала спецыялістка.

У адзіны электронны дакумент уносяць пашпартныя дадзеныя хворага, вынікі яго дыягнастычных даследаванняў, звесткі аб прышчэпках, а таксама даты наведвання паліклінікі — візіты да ўчастковага тэрапеўта і вузкіх спецыялістаў.

Плануецца, што ў будучыні карыстацца электроннымі дадзенымі змогуць як участковы тэрапеўт, так і вузкія спецыялісты, у якіх пацыент стаіць на дыспансерным уліку. Аднак, для гэтага працоўныя месцы дактароў мусяць быць абсталяваны камп’ютарамі, што, па словах Раісы Званец, плануюць зрабіць на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Пакуль жа працаваць з электроннымі пашпартамі здароўя можа толькі адміністрацыя. Доступ да дакументаў запаролены, бо гісторыя хваробы пацыента з’яўляецца лекарскай таямніцай, паведамляе галоўны лекар паліклінікі.

Па словах Раісы Званец, у цяперашні час базу дадзеных актыўна папаўняюць — электронныя пашпарты здароўя стварылі ўжо амаль на 24 тыс. пацыентаў з 35 тыс. зарэгістраваных у паліклініцы.

Как вам новость?
Головоломки