У Мінску на прыпынках з'явяцца электронныя табло

31.05.2011 09:39
Архив Редакция

Аператар мабільнай сувязі "МТС" і дзяржпрадпрыемства "Мінсктранс" маюць намер да канца 2011 года завяршыць праект па запуску маніторынгу ўсяго парку грамадскага транспарту Мінску з дапамогай навігацыйнай сістэмай GPS. Акрамя таго, "Мінсктранс" плануе ўсталяваць на прыпыначных пунктах электронныя табло, абсталяваныя SIM-картамі МТС.

У рэжыме рэальнага часу з Цэнтра кіравання рухам праз сістэму GPRS на іх будзе перадавацца інфармацыя аб часе прыбыцця транспарту. Такім чынам, пасажыры на прыпынку будуць дакладна ведаць, на якой адлегласці ад іх знаходзіцца патрэбны ім аўтобус, тралейбус або трамвай, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, як распавялі ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», у цяперашні час такой сістэмай, якая дзейнічае з дапамогай SIM-карт МТС, абсталяванае каля 80% наземнага грамадскага транспарту сталіцы — 2,5 тысячы адзінак.

У рамках праекту кабіны кіроўцаў аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў забяспечваюцца шматфункцыянальнымі тэрміналамі, якія прымаюць сігнал з арбітальных спадарожнікаў сістэмы глабальнага пазіцыянавання (GPS). Гэта дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць месцазнаходжанне транспарту і маршрут яго руху. Сістэма перадае дадзеныя пра месцазнаходжанне машын у дыспетчарскі цэнтр кожныя пяць-пятнаццаць секунд.

Акрамя таго, у кіроўцаў з’явілася магчымасць арыентавацца на сінхранізаваны з серверам, а значыць, адзіны для ўсіх, час, а таксама аператыўна інфармаваць дыспетчараў аб любой надзвычайнай сітуацыі.

«Ад увядзення такой тэхналогіі выйграюць і кіроўцы, і пасажыры. Кіроўцы сталі ездзіць значна акуратней, больш дакладна прытрымліваючыся раскладу. Спрасцілася і праца дыспетчараў, якія цяпер заўсёды ведаюць, дзе знаходзіцца транспарт, і бачаць агульную сітуацыю на маршруце», — адзначылі ў «Мінсктрансе».

У найбліжэйшы час навігацыйныя комплексы мяркуецца ўсталяваць у аўтобусах прыгарадных і міжгародніх зносінаў.

Как вам новость?
Головоломки