У Мінску на Радаўніцу пусцяць дадатковыя аўтобусы

05.04.2010 16:54
Архив Редакция

ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» арганізуе ў перыяд з 10 па 13 красавіка з 08:00 да 20:00 дадатковыя аўтобусы на маршрутах у кірунку могілак. Квіткі на дадатковыя аўтобусы будуць прадавацца ў месцах пасадкі пасажыраў.

Спіс маршрутаў, на якіх будуць курсаваць дадатковыя аўтобусы:

№ 5Э «Д/с «Чыжоўка» — Міханавіцкія могілкі»;
№ 31 «АВ «Маскоўскі» — Каладзішчанскія могілкі» (з прыпынкамі «Ст. м. «Усход», «Ст. м. «Уручча»);
№ 172Э «Д/с «Уручча-2» — Каладзішчанскія могілкі» (з прыпынкам «Ст. м. «Уручча»);
№ 68 «Д/с «Карастаянавай» — Паўночныя могілкі»;
№ 109 «Д/с «Карбышава» — Паўночныя могілкі»;
№ 94 «А/с «Аўтазаводская» — Чыжоўскія могілкі»;
№ 170Э «Д/с «Захад-3» — Заходнія могілкі»;
№ 275 «АВ «Маскоўскі» — Каралеў Постаць»;
№ 402 «А/с «Паўднёва-заходняя» — Заходнія могілкі».

13 красавіка аўтобусы маршруту № 68 будуць адпраўляцца з пасадкавай пляцоўкі на вуліцы Кульман, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». Акрамя таго, будзе арганізавана праца аўтобусных маршрутаў:

№ 22Д «Ст. м. «Аўтазаводская» — Д/с «Чыжоўка» (толькі 13 красавіка);
№ 94А «Д/с «Чыжоўка» — Чыжоўскія могілкі»;
№ 171Э «Д/с «Захад-3» — Міханавіцкія могілкі»;
№ 135Э «Д/с «Кунцаўшчына» — Паўночныя могілкі»;
№ 167 «1-я брама — 2-я брама» (толькі 13 красавіка);
№ 1568-ТК «Кульман — Паўночныя могілкі».

Плату за праезд на аўтобусных маршрутах № 5Э, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э будуць спаганяць «туды і зваротна» па дзейсным тарыфе, на прыгарадных маршрутах № 275, 402 — па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Как вам новость?
Головоломки