У Мінску на "Супер-8" адчапілася кабінка з людзьмі

16.05.2011 15:11
Архив Редакция

У Мінску ў парку Чалюскінцаў 15 траўня на атракцыёне "Супер-8" ад цягніка адчапіліся кабінка, у якой ехалі два чалавекі. У выніку таго, што здарылася ніхто не пацярпеў. "Адна кабінка адчапіліся ад цягніка. Праехала літаральна метр. Людзей знялі з дапамогай лесвіцы. Гэтую кабінку прыбралі", — паведаміў інжынер-механік парку Чалюскінцаў Дзмітры Здановіч.

У панядзелак, 16 траўня, атракцыёны ў парку з-за дажджлівага надвор’я не працуюць. Па словах Змітра Здановіча, 17 траўня атракцыён ужо можа зарабіць, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, толькі ў чацвер, 19 траўня, у Беларусі ўсталюецца цёплае, пераважна без ападкаў, надвор’е. Тэмпература паветра ўначы складзе +5..+11°C, днём — да +20 ..+25°C, па поўдні да +27°C.

Как вам новость?