У Мінску на тры дні перакрыюць дарогу на вуліцы Жукоўскага

28.04.2010 11:00
Архив Редакция

У сталіцы з 28 па 30 красавіка з 08:00 да 17:00 будзе зачынены рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Жукоўскага на ўчастку ад вуліцы Варанянскага да вуліцы Аэрадромнай. Пра гэта паведамілі ў Мінскам гарадскім выканаўчым камітэце. Карэктывы ў рух транспарту ўнеслі ў сувязі з выкананнем працы па фармовачным абразанні кронаў дрэў па вуліцы Жукоўскага.

Акрамя гэтага, з 28 красавіка, на перыяд рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага на ўчастку ад вуліцы Шчорса да вуліцы Гурскага ліквідуецца прыпынкавы пункт «Вуліца Прылуцкая» па праспекце Дзяржынскага пры руху ў кірунку праспекта Жукава, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», перадае агенцтва «Минск-Новости».

З 30 красавіка для тралейбусаў маршруту № 59 адмяняецца прыпынак «Чэрвенскі рынак» па вуліцы Аранской (да скрыжавання з вуліцай Маякоўскага) пры руху ў кірунку д/с «Сярова».

Таксама з 30 красавіка для аўтобусаў маршруту № 127 уводзіцца дадатковы прыпынак «Стадыён Дынама» пры руху ў бок д/с «Дружная».

Как вам новость?