У Мінску на тры дні перакрыюць рух на вуліцы Скарыны

08.05.2010 16:00
Архив Редакция

У Мінску з 08:00 восьмага траўня да 10:00 дзясятага траўня будзе зачынены рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Скарыны на з'ездах транспартнай развязкі з МКАД. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце. Карэктывы ў рух транспарта занесены ў сувязі з выкананнем працаў па рэсайкліраванні праезнае часткі.

Таксама ў сталіцы з 10:00 дзясятага траўня да 24:00 30 чэрвеня будзе зачынены рух транспартных сродкаў па вуліцы Валадарскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы К.Маркса. Карэктывы ў рух транспарту занесены ў сувязі з будаўніцтвам кабельнай лініі 110 кВ у рамках другой чаргі комплекснай рэканструкцыі плошчы Незалежнасці.

Акрамя таго, побач з вёскай Вішнёўка на 20-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Калачы-Мядзел сёмага траўня з 21:00 да 22:00 будзе абмежаваны рух у абодвух кірунках, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, перадае БелТА.

На дадзеным участку дарогі тым часам будзе праводзіцца следчы эксперымент для расследавання ДТЗ. Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць аўтаўладальнікам свае выбачэнні і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Как вам новость?
Головоломки