У Мінску на вуліцы Сярова загарэлася "маршрутка"

09.03.2010 18:11
Архив Редакция

Маршрутнае таксі загарэлася пасля высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку на вуліцы Сярова ў Мінску. Узгаранне маршрутнага таксі адбылося восьмага сакавіка а 15:00. Па словах відавочцаў, пасля высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку з-пад капота маршруткі пайшоў дым. Кіроўца адкрыў капот, каб праверыць, што адбылося. Як раз у гэты момант з пад капота вырвалася полымя.

Відавочцы здарэння распавялі, што кіроўца паспеў адбегчы ў бок, калі пярэднюю частку «Газэлі» ахапіў агонь. Праз некаторы час на месца здарэння прыбылі дзве пажарныя машыны, і ўзгаранне аператыўна ліквідавалі. Здарэнне абышлося без пацярпелых, паведамляе tttt_tel.

«Узгаранне адбылося, калі аўтамабіль знаходзіўся на дыспетчарскай станцыі на Сярова. Ні кіроўцы, ні пасажыраў у момант узгарання ў маршрутным таксі не было – кіроўца выйшаў літаральна на пяць хвілін, калі адбылося кароткае замыканне і аўтамабіль загарэўся, — адзначыў прэс-сакратар Мінскага гарадскога кіравання МНС Аляксандр Лапанік.

“Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Пацярпелых няма. Пажар патушылі за дзесяць хвілін”, — паведамілі ў МНС.
 

Как вам новость?
Головоломки