У Мінску невядомы напаў на аддзяленне банку «Мінск-Масква»

31.05.2010 17:20
Архив Редакция

У сталіцы, 31 траўня, каля 13:10 на аддзяленне банку «Мінск-Масква», размешчанага на вуліцы Ясеніна, 30 быў здзейснены разбойны напад. "Невядомы пад пагрозай двух прадметаў, падобных на пісталеты, завалодаў сумай у далярах, еўра і расійскіх рублях", — паведамілі ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

«У цяперашні час на месцы здзяйснення злачынства працуе следча-аператыўная група, спецыялісты крымінальнага вышуку, эксперты-крыміналісты», — расказалі ў ГУУС.

Праваахоўныя органы ўдакладняюць прыкметы нападаючага, а таксама праводзяць увесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы злачынца.

Как вам новость?
Головоломки