У Мінску незадаволены пакупнік ледзь не задушыў касірку

14.12.2010 12:18
Архив Редакция

У Мінску 44-гадовы мінчуук пасля ладнага застолля адправіўся ў адну з крамаў па вуліцы Красіна. Набраўшы ў кошык прадуктаў харчавання, мужчына падышоў да касы, аднак дзяўчына-прадавец у гэты час займалася пералікам грошай, таму папрасіла звярнуцца ў іншую касу. Аднак нецвярозы пакупнік стаў патрабаваць, каб яго разлічылі менавіта тут, а потым і зусім накінуўся на дзяўчыну і пачаў яе душыць.

Як паведаміла прэс-афіцэрка Заводскага РУУС Тамара Рулінская, дзяўчына пачала крычаць, а яе калегі выклікалі міліцыю. Вось толькі па прыбыцці міліцыянтаў мужчына накінуўся і на іх, распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання Завадскога РУУС сталіцы ў дачыненні да хулігана распачата крымінальная справа з перспектывай пазбавіцца свабоды на тэрмін да шасці гадоў.

Как вам новость?