У Мінску ўнук прывёў рабаўнікоў у кватэру дзеда

31.08.2010 10:52
Архив Редакция

76-гадовы пенсіянер звярнуўся ў міліцыю з заявай, у якой прасіў прыцягнуць да адказнасці двух незнаёмцаў, якія ўварваліся праз незмкнёныя дзверы ў яго кватэру і выкралі з сейфа 4 млн. рублёў. Як паказала следства, злодзеяў у дом запусціў унук пацярпелага. Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС горада Міску Ала Галубовіч.

Праваахоўнікі высветлілі, што за тыдзень да таго, што адбылося 26-гадовы малады чалавек, які пражывае разам з дзядулем, распіваў алкаголь у кампаніі са сваімі беспрацоўнымі сябрамі, якія раней былі асуджаныя за разбой і крадзяжы. У ходзе гутаркі ён распавёў, што ў сейфе ягонага дзеда ёсць пэўная сума грошай.

Падвыпітая кампанія адразу ж прыдумала план рабавання і ажыццявіла яго ўжо праз тыдзень. Пакуль дзед спаў, унук упусціў ў кватэру сваіх сяброў, паказаў, дзе размешчаны пакой дзеда і сейф, а сам пайшоў прагуляцца. Пазней ён спрабаваў пераканаць следчых, што, нібыта, пайшоў у госці да сястры. У гэты час рабаўнікі ўварваліся да пенсіянера і, збіўшы яго, забралі ключ ад сейфа, адкуль скралі 4 млн. рублёў. Аднак з унукам налётчыкі не падзяліліся.

Следчы аддзел папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС Мінску ўзбудзіў крымінальную справа за рабаванне.

Как вам новость?