У Мінску пабудуюць пансіянат-люкс для састарэлых

27.09.2010 15:17
Архив Редакция

Першы пансіянат для састарэлых людзей, які будзе дзейнічаць па прынцыпе рэнтавых адносін, з'явіцца ў Мінску ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў 27 верасня старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Паводле яго слоў, пансіянат будзе разлічаны на 200-300 чалавек.

Пры рэнтавых адносінах адзінокія пенсіянеры могуць абмяняць сваё жыллё на месца ў пансіянаце, а таксама дадатковыя да пенсіі сацыяльныя выгоды. Мікалай Ладуцька паведаміў, што камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама можа выступаць пазычальнікам сродкаў банка або заснавальнікам спецыяльна створанага прадпрыемства, якое возьме сродкі ў банку пад гарантыі Мінгарвыканкама. Тэрмін акупнасці праекту павінен скласці не больш за восем гадоў, перадае БелТА.

Старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Анатоль Ражанец распавёў, што падрыхтоўка да рэалізацыі новага праекту ўжо пачалася. Паводле яго слоў, ужо зацверджаны план і створана працоўная група для рэалізацыі праекту. Таксама распрацаваны апытальны ліст для адзінокіх пенсіянераў па пытаннях афармлення рэнтавых адносін.

Па афіцыйных дадзеных, у Мінску ў цяперашні час пражывае больш за 20 тыс. адзінокіх людзей. З іх — больш за 11 тыс. маюць ва ўласнасці прыватызаванае жыллё.

Как вам новость?
Головоломки