У Мінску пабудуюць восем шматузроўневых транспартных развязак

12.04.2010 18:44
Архив Редакция

Да 2014 году, калі Мінск будзе прымаць чэмпіянат свету па хакеі, у сталіцы Беларусі плануецца пабудаваць восем шматузроўневых транспартных развязак. Пра гэта паведаміў 12 красавіка дырэктар КУП "Мінскгорада" Аляксандр Пятроў.

«Скрыжаванні дарог на розных узроўнях дазваляюць рабіць іх хуткаснымі. У першую чаргу новыя развязкі з’явяцца на Першым кольцы, побач з адміністрацыяй Маскоўскага раёна», — прыводзіць Белтэлерадыёкампанія словы кіраўніка прадпрыемства

«Але да гэтага яго трэба дабудаваць — падоўжыць ад гіпермаркета «Карона» да праспекта Дзяржынскага. Калі кольца завершаць, менавіта па ім пойдзе транзітны транспарт», — распавёў Аляксандр Пятроў.

Как вам новость?
Головоломки