У Мінску пачалі адключаць ацяпленне

30.03.2010 10:45
Архив Редакция

З прычыны спрыяльных прагнозаў надвор'я 29 сакавіка Мінгарвыканкам прыняў рашэнне адключыць ацяпленне у адміністрацыйных і вытворчых будынках горада. Адключэнне не закранула будынкі архіваў, музеяў, тэатраў, бібліятэк і лазняў. Услед за адміністрацыйнымі будынкамі ацяпленне адключаць у жылым сектары, у апошнюю чаргу — у дзіцячых садках, школах і лякарнях.

Кантроль за выкананнем рашэння Мінгарвыканкам усклаў на аддзел энергетыкі, Мінскае гарадское кіраванне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў і філіял Энерганагляд РУП «Мінскэнерга». Адразу пасля адключэння цепласетак у сталіцы пачнецца рамонтная кампанія, перадае БелТА.

Сёлета працягласць ацяпляльнага сезону ў Мінску на дзесяць дзён карацейшая, чым у папярэднім. «Летась ацяпляльны перыяд у горадзе быў некалькі зацягнуты у сувязі з няўстойлівым прагнозам надвор’я. Таму на працягу дзесяці дзён ацяпленне не выключалі ў адміністрацыйных, жылых, грамадскіх будынках. Сёлета мы вырашылі аптымізаваць працэс адключэння і кожны дзень рэгуляваць падачу цяпла ўручную да канца ацяпляльнага сезону», — паведаміў начальнік Мінскага гарадскога кіравання па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур, перадае ІА «Минск-Новости».

Завершыцца ацяпляльны сезон, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці сутак запар будзе вышэйшай за +8°С.

Как вам новость?
Головоломки