У Мінску пачалі будаваць аквапарк

02.11.2010 14:35
Архив Редакция

Урад Беларусі зацвердзіў прадстаўлены Мінгарвыканкамам архітэктурны праект будаўніцтва ў Мінску аквапарку. Узвядзенне аб'екта на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча «Дразды», ужо пачалося. Заказчыкам будаўніцтва выступае ДВА «Мінскбуд». Плануецца, што наведвальнікаў аквапарк прыме ў 2012 годзе.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, каштарысная вартасць будаўніцтва зацверджана ў памеры 158,3 млрд. рублёў у цэнах 2006 года. Забаўляльны аб’ект будуць будаваць за сродкі гарадскога бюджэту з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў. Ужо аформлены крэдыт у адным з беларускіх банкаў.

У аквапарку, які разлічаны на круглагодную эксплуатацыю, прадугледжана сем асноўных горак розных узроўняў складанасці і вышыні нахілаў (самая высокая — 21 метр). Частка аквапарку будзе пад адкрытым небам. Асноўным водным элементам акваторыі стане басейн з вадаспадамі, фантанамі, гейзерамі, фарсункамі для масажу, растлумачылі ў Саўміне.

На верхняй тэрасе аквапарку размесцяць хвалевы басейн з пляжам, дзіцячы басейн-лягушатнік з мястэчкам для гульняў, атракцыёны. На чацвертым паверсе размесціцца VIP-зона з барнай стойкай, месцамі для адпачынку, фуршэтаў і танцаў, дзе можна будзе ладзіць пляжныя вечарыны. Гэтая частка аквапарку будзе працаваць па прынцыпе клубу: з забаўляльнай праграмай, выступленнямі артыстаў.

На тэрыторыі аквапарку прадугледжана кавярня, якая будзе спецыялізавацца на экзатычных стравах з морапрадуктаў і працаваць па прынцыпе самаабслугоўвання. Акрамя таго, паслугі наведвальнікам прапануюць аздараўленчы SPA-комплекс і фітнэс-цэнтр.

Улетку за адзін дзень аквапарк змогуць наведаць ад 3,5 тыс. да 4,4 тыс. чалавек, зімой — ад 2,7 тыс. да 3,4 тыс., паведамілі ў Саўміне.

Как вам новость?
Головоломки