У Мінску пачалі праектаваць трэцюю лінію метро

12.07.2010 08:59
Архив Редакция

У Мінску пачалі распрацоўваць праект першага ўчастка трэцяй лініі метро ад станцыі "Юбілейная" да станцыі "Лошыцкая". Як распавялі ў КУП "Мінсктранс", плануецца, што трэцяя лінія метро будзе перасякаць першую і другую лініі ў раёне станцыяў "Плошча Леніна" і "Фрунзенская". Увод у эксплуатацыю дадзенага ўчастка запланаваны на 2017 год.

Новы ўчастак метрапалітэну дазволіць стварыць трохкутнік перасадак. Гэта дазволіць разгрузіць перасадачны вузел «Кастрычніцкая — Купалаўская», паведамляе БелТА.

У цяперашні час ідзе будаўніцтва новага ўчастка першай лініі сталічнай падземкі ад станцыі «Інстытут культуры» ў мікрараён Паўднёва-Захад. Увядзенне яго ў эксплуатацыю запланавана на канец наступнага года. Новыя станцыі «Пятроўшчына», «Міхалава», «Грушаўка» павялічаць працягласць сеткі метрапалітэна на 5,3 кіламетра. У сувязі з гэтым дадаткова будзе набыта сем, а пасля адкрыцця станцыі «Малінаўка» — яшчэ тры пяцівагонныя саставы.

Как вам новость?
Головоломки