У Мінску пачалася дэкада праверкі маршрутных таксі

12.05.2010 12:51
Архив Редакция

У Мінску 12 траўня стартавала дэкада "Маршрутка". Рэйдавыя экіпажы ў складзе супрацоўнікаў УП "Белтэхагляд", Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі міністэрства транспарту і камунікацый у гэтыя дні правядуць праверку знешняга выгляду, стану салона, шынаў, спраўнасці светлавых прыбораў у маршрутных таксі.

Акцыя працягнецца да 20 траўня і праходзіць пад дэвізам «Беларускім дарогам — спраўныя маршруткі», перадае агенцтва «Минск-Новости». «Неабходнасць правядзення дэкады звязана з тым, што ўладальнікі маршрутак недастаткова ўвагі надаюць падтрыманню транспартных сродкаў у належным стане», — заявіла прэс-сакратар УП «Белтэхагляд» Алена Пракапеня.
 
Дзяржтэхагляд аўтамабіляў, што выкарыстоўваюцца для камерцыйных перавозак пасажыраў, праводзіцца кожныя паўгады. Сярод прычынаў, па якіх некаторыя маршруткі не атрымліваюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху, — няспраўнасці рулявога кіравання, тармазной сістэмы, дрэнна адрэгуляваныя фары, адсутнасць вогнетушыльніка, аптэчкі, знака аварыйнага прыпынку, значныя вонкавыя пашкоджанні афарбоўкі, а таксама ржа кузаўных дэталяў.

Как вам новость?
Головоломки