У Мінску пачаўся капітальны рамонт дарог

05.04.2010 09:31
Архив Редакция

Начальніца аддзела тэхнагляду па капітальным рамонце ДВА «Гаррамаўтадар» Раіса Давідовіч паведаміла пра тое, што дарожна-рамонтныя прадпрыемствы Мінска пачалі капітальны рамонт дарог на сталічных вуліцах. "Працы па рамонце дарог пакуль вядуцца толькі на тых вуліцах, да капітальнага рамонту якіх прыступілі яшчэ ў 2009 годзе", — распавяла спецыяліст.

Паводле словаў Раісы Давідовіч, рамонт пачаўся на вуліцы Ангарскай, на Чкалава і на ўчастку вуліцы Першамайскай — паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і Янкі Купалы, перадае агенцтва «Минск-Новости».

«Хуткім часам вызначаць вуліцы, капітальны рамонт якіх пачнецца ў цяперашнім годзе.  Таксама будуць вызначаны і тэрміны яго правядзення», — паінфармавала прадстаўніца «Гаррамаўтадар».

Как вам новость?