У Мінску пачаўся суд над стваральнікам "будаўнічай піраміды"

22.03.2011 14:43
Архив Редакция

У Мінску пачаўся судовы працэс над старшынём праўлення грамадскага аб'яднання "Фонд сацыяльнай абароны "Час" Андрэем Максіменкам, які абвінавачваецца ў стварэнні так званай будаўнічай піраміды. Пра гэта распавялі ў пракуратуры Мінску. На лаве падсудных знаходзяцца пяцёра абвінавачаных па гэтай справе.

22 сакавіка суд прыступіў да допыту Андрэя Максіменкі, абвінавачанага па ч.4 арт.210 КК Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), перадае БелТА.

Бок абвінавачання сцвярджае, што са студзеня 2005 па снежань 2009 года падсудны прыцягваў па інвестыцыйных дамовах сродкі грамадзян, якія павінны былі пайсці на будаўніцтва кватэраў у сталічным мікрараёне Сухарава, а таксама ў пасёлку Ждановічы. «Прычым на будаўніцтва кожнай кватэры складаліся дамовы адразу з некалькімі фізічнымі асобамі», — заяўляюць абвінаваўцы.

Даверлівыя грамадзяне перадавалі грошы ў фонд, аднак ключоў ад кватэраў так і не ўбачылі. Ад дзеянняў кіраўнікоў фонду пацярпелі каля ста мінчукоў, падманутых на суму прыкладна 1,8 млрд. рублёў.

«Грашовымі сродкамі завалодаў Андрэй Максіменка, які абнаявіў іх праз псеўдапрадпрымальніцкія структуры», — сцвярджае бок абвінавачання.

Как вам новость?
Головоломки