У Мінску пачаў працу IV Усебеларускі народны сход

06.12.2010 12:03
Архив Редакция

У панядзелак, 6 снежня, у Мінску ў Палацы Рэспублікі ў 11:00 пачаў працу IV Усебеларускі народны сход. Больш як 2,5 тыс. удзельнікаў форуму, сярод якіх будзе і дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзяць вынікі прамінулай пяцігодкі і абмяркоўваюць, у якім напрамку будзе развівацца Беларусь у наступныя пяць гадоў.

Для ўдзелу ў працы Усебеларускага народнага сходу ў Мінск прыехалі таксама і шматлікія замежныя госці. Сярод іх прадстаўнікі беларускіх дыяспар у Ізраілі, Латвіі, ЗША, Украіне, а таксама вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, перадае СТВ.

Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні сходу прыняў рашэнне арганізаваць працу гарачай тэлефоннай лініі. На працягу ўсяго сходу 6 і 7 снежня з 09:00 да 18:00 любы ахвочы можа патэлефанаваць і задаць дэлегатам пытанні, якія яго цікавяць.

Как вам новость?
Головоломки