У Мінску пачынаюць адключаць ацяпленне

14.04.2011 16:01
Архив Редакция

Мінгарвыканкам вырашыў адключыць ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках Мінску, за выключэннем памяшканняў архіваў, музеяў, тэатраў, бібліятэк і лазняў. Такое рашэнне прынятае "ў сувязі са спрыяльным прагнозам надвор'я", праінфармаваў начальнік аддзелу энергетыкі мэрыі горада Анатоль Лаўнічук.

Па яго словах, адключаць ацяпленне ў жылфондзе, дзіцячых дашкольных установах, школах і лякарнях пакуль што не будуць. «Адключэнне цяпло ў дамах, дзіцячых садках, школах, больніцах не прадугледжваецца, паколькі тэмпература  паветра яшчэ досыць нізкая: у начны час апускаецца да мінус аднаго-двух градусаў», — цытуе Анатоля Лаўнічука БелТА.

Рашэнне адключыць ацяпленне ў жылых дамах прымаецца пасля таго, як на працягу пяць дзён сярэднесуткавая тэмпература вонкавага паветра трымалася ў раёне васьмі градусаў цяпла, а ў дзіцячых садках і лячэбна-прафілактычных стацыянарах — дзесяці градусаў.

Чыноўнік таксама адзначыў, што па завяршэнні ацяпляльнага сезона ў сталіцы пачнецца рамонт цепласетак.

Как вам новость?