У Мінску пачне працаваць сацыяльнае таксі для інвалідаў

03.06.2010 12:50
Архив Редакция

З першага кастрычніка гэтага года ў сталіцы пачнуць працаваць сацыяльныя таксі — спецыяльныя мікрааўтобусы для перавозкі інвалідаў-вазочнікаў. Пра гэта паведаміла начальніца аддзела па рабоце з ветэранамі, інвалідамі, пажылым людзьмі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

Прадстаўніца Мінгарвыканкама расказала, што ўжо праз некалькі тыдняў будзе аб’яўлены тэндар на закупку дзесяці машынаў. «Калі чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі трэба будзе паехаць куды-небудзь, то ён зможа скарыстацца новай паслугай», — адзначыла Ірына Дудка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Для гэтага, па словах прадстаўніка Мінгарвыканкама, неабходна будзе патэлефанаваць па тэлефоне, зрабіць заказ і чакаць пацвярджальнага званка. Як менавіта будзе аплочвацца сацыяльнае таксі, пакуль незразумела. Вядома, што інваліды атрымаюць ільготны тарыф.

Акрамя таго, калі ў кліента не будзе суправаджэння, сесці ў машыну яму дапаможа кіроўца.

Как вам новость?
Головоломки