У Мінску падаражэў праезд у маршрутках

21.05.2010 15:40
Архив Редакция

Паводле рашэння Мінгарвыканкама № 1007 ад 29 красавіка, якое газета "Мінскі кур'ер апублікавала 20 траўня, з 21 траўня падаражэў праезд у мінскіх маршрутных таксі. Цяпер за праезд у маршрутцы на адлегласць да дзесяці кіламетраў прыйдзецца заплаціць 1,75 тыс. рублёў, а больш за гэта — 2,25 тыс. рублёў.

Папярэдняе павышэнне кошту паслуг маршрутных таксі адбылося пятага лістапада 2008 года, нагадвае БелаПАН. Да сённяшняга дня лімітавы кошт праезду ў мінскіх маршрутных таксі складаў 1,85 тыс. рублёў. 
Нядаўна ў Мінску таксама падаражэў праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Цяпер кошт аднаго квітка складае 700 рублёў.

Как вам новость?