У Мінску падаражэе праезд у маршрутках

17.03.2010 12:22
Архив Редакция

Начальнік кіравання коштавай палітыкі камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі паведаміў 17 сакавіка, што ў бліжэйшы час у Мінску падаражэе праезд у маршрутных таксі. "Прынята рашэнне Мінгарвыканкама, яно знаходзіцца на ўзгадненні. Думаю, хуткім часам кошты на дадзены від паслуг вырастуць", — заявіў Іосіф Рачыцкі.

Рост коштаў можа скласці 20%. «Але кожны суб’ект гаспадарання будзе сам вызначаць кошт праезду, зыходзячы з выдаткаў. Аднак ён не павінен быць вышэй за вызначаны ўзровень. Калі перавозчыкі выйдуць за межы 20-працэнтнага росту коштаў, будуць прымацца штрафныя санкцыі», — заявіў Іосіф Рачыцкі, паведамляе БелТА.

Рашэнне пра падвышэнне коштаў на праезд у маршрутных таксі Мінска прымалася адначасова з рашэннем пра падвышэнне коштаў на праезд у іншым грамадскім транспарце, адзначыў начальнік кіравання.

Як раней паведамляў Тэлеграф, першага сакавіка вырас кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска. Зараз кошт адной паездкі ў метро, аўтобусе, тралейбусе ці трамваі складае 700 рублёў.

Как вам новость?