У Мінску падлеткі жорстка забілі бамжа

08.09.2010 12:06
Архив Редакция

У сталіцы жыхары Партызанскага раёну выявілі ў лесе знявечаны труп бамжа. У мужчыны было выбіта вока. Таксама было заўважна, што яго збівалі. Праз пару дзён па падазрэнні ў забойстве мужчыны міліцыя затрымала двух 17-гадовых хлопцаў. Падлеткам прад'явілі абвінавачанне па некалькіх частках артыкулу 139 КК "Забойства" (здзейсненае групай асобаў, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў).

«Увечары, 25 жніўня, маладыя людзі ішлі па лесе ў раёне вуліцащ Ваўпшасава і Солтыса. Калі заўважылі бамжа, пачалі да яго прыставаць, потым збіваць. Заўважыўшы мінакоў, падлеткі спалохаліся і перацягнулі мужчыну далей у лес, дзе працягнулі здзекі», — распавядае падрабязнасці Сяргей Балашоў, старшы памочнік пракурора горада.

Маладыя людзі збілі чалавека палкай, заскочылі на бамжа і пачалі скакаць па галаве, грудной клетцы, выбілі яму вока. Затым падлеткі спрабавалі падпаліць мужчыну. Потым маладыя людзі спакойна сышлі дадому. Вядома, што ў той вечар падлеткі былі падвыпіўшы, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Хлопцы вучыліся ў адной школе. Скончыўшы 9 класаў, адзін пайшоў вучыцца ў ПТВ № 23 мантажных і спецыяльных будаўнічых работ. Студэнт быў вельмі праблемным, маці не раз прызнавалася, што не можа справіцца з сынам.

«Малады чалавек стаяў на ўліку ў міліцыі, адзін раз трапіўся за бойку, другі — за знаходжанне ў п’яным выглядзе. У дзень забойства хлопец толькі вярнуўся з мора, дзе адпачываў з мамай. А вечарам пайшоў сустрэцца з сябрамі і здзейсніў злачынства, — удакладнілі ў камісіі па справах непаўнагадовых Партызанскага выканкаму.

Ягоны сябра пасля заканчэння школы сядзеў дома, нідзе не працаваў. У поле зроку міліцыі да зверскага забойства не трапляў.

Па прад’яуленых абвінавачаннях прадугледжана пакаранне ад васьмі гадоў пазбаўлення волі да смяротнага пакарання. Але паколькі маладыя людзі непаўналетнія, то ім пагражае тэрмін да 15 гадоў пазбаўлення. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары.

Как вам новость?
Головоломки