У Мінску паставяць эстакадны мост даўжынёй паўкіламетры

01.02.2011 17:13
Архив Редакция

У Мінску на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава пабудуюць самы доўгі ў горадзе эстакадны мост. Запланавана, што даўжыня моста будзе раўняцца 460 метрам, ён стане працягам праспекта Дзяржынскага і часткай транспартнай развязкі, якая павінна быць створана да 2014 годзе.

Як паведамілі ў камунальным праектна-разведвальным унітарным прадпрыемстве «Мінскінжпраект», развязка Дзяржынскага — Жукава будзе адзіным у Мінску чатырохузроўневЫм транспартным вузлом. Першы ўзровень будзе складаць непасрэдна мост, другі — разваротное кальцо, пабудаванае на апорах па прынцыпе эстакады, трэці — сам праспект Жукава, які не зведае зменаў, а падземны чацверты — створана лінія метрапалітэна.

Дадзеная развязка будуецца паводле гарадской праграмы, якая прадугледжвае стварэнне да 2020 года ў 20 сучасных транспартных вузлоў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны«.

На першым этапе праграмы, разлічаным да 2014 года і прывязанай да планаванага правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, намечана пабудаваць дзесяць дарожных вузлоў. Яны будуць знаходзіцца на трох радыяльных магістралях — праспекце Дзяржынскага, вуліцы Ціміразева і вуліцы Маякоўскага. Цяпер ідуць працы на чатырох вузлах, у 2011 годзе плануюць пачаць будаўніцтва яшчэ двух.

Астатнія чатыры развязкі ў дадзены момант праектуюць, мяркуецца, што іх створаць у кароткія тэрміны — распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і будаўніцтва пройдуць адначасова.

Как вам новость?