У Мінску павялічылі падатак за валоданне сабакамі

04.01.2011 09:44
Архив Редакция

З 1 студзеня 2011 года рашэннем Мінгарсавета № 60 у Мінску павялічаны падатак за валоданне сабакамі. Падаткам абкладаюцца сабакі ва ўзросце ад трох месяцаў і старэйшыя. Разам з тым жыхары індывідуальных жылых дамоў, якія валодаюць усяго адным сабакам, ад выплаты падатку вызваляюцца пры ўмове, што сабака не з'яўляецца крыніцай атрымання дадатковых даходаў.

Акрамя таго, ад выплаты падатку вызваляюцца ўладальнікі сабак — інваліды па зроку, для якіх утрыманне сабакі-павадыра з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю. Таксама падатак плаціць не абавязаны непрацуючыя пенсіянеры, інваліды I і II групы ў выпадку, калі з імі не пражываюць працаздольныя члены сям’і, перадае БелТА.

Новая стаўка падатку за валоданне сабакам ростам 70 сантыметраў у карку і больш падымецца з 0,7 да 1,2 базавай велічыні на месяц (базавая велічыня роўная 35 тыс. рублёў).

За сабаку ростам ад 40 да 70 сантыметраў у карку уладальнікам прыйдзецца плаціць адну базавую велічыню на месяц (раней — 0,5 базавай велічыні), да 40 сантыметраў — 0,4 базавай велічыні (0,15).

Гаспадары сабак, пароды якіх уключаны ў пералік патэнцыйна небяспечных, будуць плаціць 1,5 базавай велічыні за месяц (раней — 1,3).

Как вам новость?
Головоломки