У Мінску пенсіянер спаліў субутэльніка

31.03.2010 17:26
Архив Редакция

Кастрычніцкае РУУС сталіцы 30 сакавіка ўзбудзіла справу ў дачыненні да раней асуджанага за крадзеж 61-гадовага жыхара Мінска па факце прычынення цяжкіх целавых пашкоджанняў, якія спрчыніліся да смерці (ч. 3 арт. 147 КК Беларусі). Як паведамляецца, пенсіянер падазраецца ў тым, што падчас распівання алкаголю ў сваёй кватэры спаліў субутэльніка.

«Інцыдэнт адбыўся 22 сакавіка, — распавялі ў міліцыі. — У кватэры на вуліцы Пензенская мужчына распіваў спіртныя напоі жыхаром вёскі Новы Двор Мінскага раёна, яыкі нідзе не працуе».

Па словах міліцыянераў, паміж мужчынамі здарылася сварка. «Пенсіянер абліў свайго 44-гадовага госця растваральнікам і падпаліў. Пацярпелага з тэрмічнымі апёкамі шпіталізавалі ў лякарню, дзе той 29 сакавіка памёр», — паведамілі ў праваахоўных органах.

Акрамя гэтага, 25 сакавіка падчас сваркі 49-гадовую жыхарку вёскі Зорнае Баранавіцкага раёна абліў бензінам і падпаліў былы муж. Жанчыну шпіталізавалі ў лякарню. 53-гадовы муж быў затрыманы.

У дачыненні да яго пракуратурай Баранавіцкага раёна 26 сакавіка ўзбуджана справа па ч. 1 арт. 14 КК і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства з адмысловай жорсткасцю).

Как вам новость?