У Мінску перакрыюць плошчу Перамогі

28.04.2011 17:11
Архив Редакция

У беларускай сталіцы з 4 па 6 траўня будуць праводзіцца трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты ў сувязі з будучым парадам ў Дзень перамогі. Таму з 21:45 да 24:00 ў гэтыя дні будзе цалкам перакрыты рух транспарту па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Энгельса да вуліцы Казлова. Такім чынам, будзе немагчыма пад'ехаць да плошчы Перамогі.

Грамадскі транспарт будзе аб’язджаць гэты ўчастак. Так, аўтобусы маршрутаў № № 100, 515 і 1005-ТК з боку плошчы Незалежнасці ва ўказаны час будуць рухацца па маршруце праспект Незалежнасці — вуліца Свярдлова — вуліца Ульянаўская — вуліца Першамайская — вуліца Змітрака Бядулі — вуліца Казлова — праспект Незалежнасці туды і назад, паведамляе БелТА.

Рух аўтобусаў № 18 і № 39 будзе арганізаваны па вуліцах Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках, аўтобусы высаджваюць і забіраюць пасажыраў на ўсіх прыпынках па шляху.

Аўтобус № 57 будзе ехаць па вуліцах Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, Клары Цэткін, плошчы Францішка Багушэвіча, праспекце Дзяржынскага і назад. Забіраць і высаджваць пасажыраў аўтобус будзе на прыпынках «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» па вуліцы Клары Цэткін, «Вакзал» па вуліцы Бабруйскай, прытрымліваючыся ў напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя», і на прыпынку «вуліца Ленінградская» па вуліцы Бабруйскай, прытрымліваючыся ў напрамку вуліцы Сямашкі.

Как вам новость?
Головоломки