У Мінску перакрылі канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі

29.07.2010 12:37
Архив Редакция

Уначы 27 ліпеня ў Мінску каля дома № 2 па вуліцы Кірава супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі перакрылі канал пастаўкі псіхатропных рэчываў з Расіі. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

У ходзе аперацыі, якая прайшла пры ўдзеле супрацоўнікаў міліцыі Завадскога РУУС і байцоў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, затрымалі двух жыхароў Мінску, якія непасрэдна займаліся транспарціроўкай і распаўсюджваннем наркатычных прэпаратаў у Беларусі.

У маладых людзей знайшлі 397 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — пара-метылэфедрону. Наркотыкі злачынцы незаконна прывезлі з Масквы ў расфасаваных па адным граме пакеціках з назвай «Sex Jam». Пры ператрусе ў мужчын таксама сканфіскавалі каля дзесяці тысячаў даляраў і больш за тысячу еўра.

Супрацоўнікі МУС устанавілі, што наркагандлем затрыманыя займаліся і раней. У цяперашні час у іх дачыненні распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК Беларусі (Незаконны зварот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў).
 
Маладым людзям пагражае пакаранне да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы па выяўленні магчымых саўдзельнікаў.

Як паведамляе МУС, у Беларусі пара-метылэфедрон быў унесены ў спіс кантраляваных рэчываў у красавіку 2010 года. За яго незаконны зварот прадугледжана крымінальнае пакаранне.

Как вам новость?