У Мінску першую паласу праспекта Незалежнасці аддадуць аўтобусам

19.04.2011 15:21
Архив Редакция

У бліжэйшы час маштабныя пераўтварэнні ў плане дарожнага руху закрануць галоўны праспект сталіцы — праспект Незалежнасці. Першая паласа гэтай магістралі будзе адкрыта толькі для грамадскага транспарту — заязджаць на крайнюю правую дазволяць толькі для павароту направа. За парушэнне будуць штрафаваць.

«Першае, што гавораць кіроўцы: калі для аўтобусаў з’явіцца цэлая паласа, то астатнія павінны застацца за імі. Але пакуль некалькі маршрутаў «гармонікаў» прадугледжваюць паварот налева. Мяняць штосьці транспартнікі і ДАІ пакуль не збіраюцца. Настрой нават у кіроўцаў грамадскага транспарту пакуль таксама наўрад ці можна назваць аптымістычным. Ідэя добрая, выкарыстоўваецца па ўсёй Еўропе, толькі вось аўтаўладальнікам аўтобуснікі не давяраюць. Кажуць, адразу ўсё роўна нічога не атрымаецца. Культура не тая», — перадае Белтэлерадыёкампанія.

У сваю чаргу праваахоўнікі кажуць, што пытанняў, звязаных з новаўвядзеннем, пакуль шмат. Але такі прынцып арганізацыі дарожнага руху ўжо даўно апраўдаў сябе ў замежжы. Логіка простая. Камфорт грамадскага транспарту — камфорт пасажыраў, і як вынік — іх павелічэнне. А гэта значыць, што ўласных аўто на дарозе сталіцы стане менш.

Па словах прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі, устаноўка знакаў і абазначэнне суцэльнай паласы завершаць гэтую рэарганізацыю дарожнага руху. Тады ж інспектары і пачнуць штрафаваць тых кіроўцаў, якія будуць заязджаць на скрайнюю правую паласу, прызначаную для грамадскага транспарту.

Как вам новость?
Головоломки