У Мінску п'яны кіроўца пратараніў тры аўтамабілі — фота

13.06.2011 12:32
Архив Редакция

У Мінску 11 чэрвеня каля 19:00 на праспекце газеты "Звязда" кіроўца аўтамабіля Volvo, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення і рухаючыся на высокай хуткасці ў бок праспекта Любімава, не "ўпісаўся" ў паварот, пашкодзіўшы ў выніку тры прыпаркаваныя аўтамабіля.

ДТП в Минске675654.jpg
Volvo, ускочыўшы колам на бардзюрны камень, перавярнуўся на дах, але працягнуў рух. Затым ён ударыў прыпаркаваны каля стаянкі Mercedes, ад чаго, устаўшы на колы, ударыў Renault Laguna, а той — Opel Zafira, перадае Abw.by.
ДТП в Минскег778.jpg
У крыві кіроўцы Volvo, які апынуўся 34-гадовым жыхаром Мазыра, выявілі каля двух праміле алкаголю. Сам ён не пацярпеў, але яго пасажыр 1984 года нараджэння атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму. У прыпаркаваных аўтамабілях нікога не было.

Как вам новость?
Головоломки