У Мінску п'яны кіроўца ўрэзаўся ў святлафор і знёс турнікет

24.09.2010 11:27
Архив Редакция

Каля 06:00 23 верасня ў Мінску на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Харужай 52-гадовы мужчына за рулём аўтамабіля ГАЗ-3110 спачатку ледзь не знёс святлафор, а затым пратараніў загараджальныя турнікеты. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Савецкага РУУС Марыя Дзьякава.

Як патлумачыла інспектар, адзін з турнікетаў прабіў дно аўтамабіля і засеў у багажніку. Нягледзячы на гэта, «Волга» працягвала рухацца далей па вуліцы і ў выніку апынулася на газоне практычна ў цэнтры плошчы Бангалор, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Эксперты высветлілі, што кіроўца «Волгі» ў момант здзяйснення ДТЗ быў п’яны: у яго крыві выявілі 1,1 праміле алкаголю. Тым не менш, сам аўтамабіліст не пацярпеў.

Как вам новость?