У Мінску п'яны таксіст урэзаўся адразу ў тры дрэвы

29.10.2010 10:41
Архив Редакция

У Мінску на вуліцы Аннаева п'яны кіроўца таксі не справіўся з кіраваннем, выехаў на газон і ўрэзаўся адразу ў тры дрэвы. Пра гэта распавёў начальнік аддзелу ДАІ Партызанскага РУУС Мінску Валеры Найдзенка. Як высветлілася, мужчына сеў за руль пасля ладнага застолля — пасля праведзенага медыцынскага агляду ў крыві парушальніка выявілі 2,66 праміле алкаголю.

У выніку ДТЗ стрыечны брат таксіста, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, атрымаў траўмы. Таксама пацярпеў сам аўтамабіль: зламаліся левыя пасажырскія дзверы, крыло, пярэдні бампер, капот і лабавое шкло.

Як растлумачылі ў ДАІ, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення таксісту пагражае штраф да 35 базавых велiчынь з пазбаўленнем права кіравання аўтамабілем на тры гады. Акрамя таго, ён панясе адміністрацыйную адказнасць (да 10 базавых велічынь штрафу) за ўчыненае ДТЗ. Мужчыну таксама давядзецца пакрыць шкоду прадпрыемству «Зелянбуд» за пашкоджанне зялёных пасадак.

Как вам новость?