У Мінску п'яны залётнік утапіў дзяўчыну ў канале

18.08.2010 17:17
Архив Редакция

У Мінску з вадаёму Сляпянскай воднай сістэмы дасталі труп 20-гадовай дзяўчыны, якую штурхнуў у канал малады чалавек, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Як распавялі супрацоўнікі Першамайскага РУУС, з хлопцам памерлая пазнаёмілася недалёка ад аднаго са сталічных рэстаранаў, у які ішла адпачываць разам з сяброўкай.

Пасядзеўшы разам з новым прыяцелем і ягоным сябрам у рэстарацыі, яны вырашылі прадоўжыць свой адпачынак на прыродзе. Падчас п’яных пасядзелак каля Сляпянскай воднай сістэмы адзін з хлопцаў заснуў, а ў другога ўзнік канфлікт з новай сяброўкай: яны пачалі штурхаць адно аднаго, перадае БелТА.

У выніку дзяўчына не выстаяла на нагах і ўпала ў ваду. Яна адразу ж папрасіла дапамогі, бо не ўмела плаваць. Аднак хлопец з-за празмернага алкагольнага ап’янення не змог ёй дапамагчы. Яна патанула, а залётнік уцёк з месца здарэння.

Цяпер супрацоўнікі Першамайскага РУУС шукаюць сведку, які знаходзіўся ў гэтай кампаніі, і ўдакладняюць абставіны гібелі дзяўчыны.

Как вам новость?