У Мінску плануюць аднавіць гатэль XIX стагоддзя

31.07.2010 11:41
Архив Редакция

У Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай плануюць рэканструяваць дом № 11, які быў пабудаваны ў 1880-х гадах і служыў у той час гатэлем. Помніку архітэктуры XIX стагоддзя вернуць яго першапачатковую функцыю, размясціўшы ў ім гатэль з гістарычнай назвай «Гарні». 

Пра гэтыя паны распавёў дырэктар Цэнтру па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторыяў Аляксандр Кропатаў. Па ягоных словах, знешні выгляд будынка адновяць па старых фатаздымках, злёгку відазмяніўшы: замест асобных мезанінаў, якія былі ў старым гатэлі, з’явіцца паўнавартасны мансардны паверх, перадае агенцтва «Мінск-Навіны»
Як паведаміў Аляксандр Кропатаў, будаўнікі адновяць знесеныя раней гаўбцы, адрэстаўруюць ляпны дэкор. Унутры будынак абновіцца цалкам. Новыя інтэр’еры і мэблю гатэля стылізуюць пад 19 стагоддзе, а аздабленне кожнага нумару будзе праведзена па індывідуальным плане, расказаў кіраўнік Цэнтру. Акрамя таго, у гасцініцы з’явіцца рэстарацыя, аформленая ў стылі дзевятнаццатага стагоддзя. 
Дэмантаж канструкцыяў старога будынка ўжо пачаўся. Поўную рэканструкцыю дома плануюць завяршыць у кастрычніку 2011 года.

Как вам новость?