У Мінску плануюць стварыць сетку веладарожак

13.07.2010 12:21
Архив Редакция

На працягу тыдня раённыя адміністрацыі Мінску павінны распрацаваць прапановы па далейшым развіцці велатрасы сталіцы. Такое даручэнне даў 12 ліпеня старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

У кожным адміністрацыйным раёне да канца 2012 года плануюць падоўжыць сетку веладарожак у сярэднім на пяць кіламетраў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

«Акрамя таго, у праектаваным жылым раёне Шчомысліца пры будаўніцтве транспартных развязак будуць прадугледжаны калідоры для руху веласіпедыстаў», — адзначыў Мікалай Ладуцька.

Старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў, што дзейная велатраса вельмі запатрабавана ў мінчукоў, таму яе будуць пашыраць. У цяперашні час працягласць трасы складае 27 кіламетраў, і яна перасякае тры раёны горада — Цэнтральны, Партызанскі і Ленінскі.

Как вам новость?