У Мінску плануюць укараніць інтэлектуальную транспартную сістэму

08.09.2010 14:46
Архив Редакция

У канцы 2013 — пачатку 2014 года ў Мінску плануюць увесці ў эксплуатацыю інтэлектуальную транспартную сістэму. Пра гэта 8 верасня распавёў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Па яго словах, у цяперашні час беларускія спецыялісты праводзяць перамовы з Кітаем па фармаванні умоў для прыцягнення грашовых сродкаў на рэалізацыю дадзенага праекту.

Мікалай Ладуцька растлумачыў, што новая комплексная сістэма заклікана ўпарадкаваць працу грамадскага транспарту, павысіць адказнасць кіроўцаў індывідуальных транспартных сродкаў, а таксама павысіць прапускную здольнасць вуліцаў. Для рэалізацыі дадзенага праекту мінскім уладам неабходна будзе прыняць новыя нарматыўныя акты, перадае БелТА.

Як распавёў старшыня Мінгарвыканкама, гэта будзе шматпланавая сістэма, якая ўключае ў сябе пытанні арганізацыі працы скрыжаванняў, светлафораў. «Датчыкі будуць фармаваць транспартныя патокі, каб павялічыць прапускную здольнасць скрыжаванняў. Па нашых падліках, існая прапускная здольнасць на вуліцах Мінску дзякуючы новаму праекту павінна павялічыцца на 20-25%. Гэта вельмі шмат», — падкрэсліў мэр Мінску.

Інтэлектуальная транспартная сістэма таксама прадугледжвае стварэнне аўтаматызаванай сістэмы аплаты на паркоўках. Акрамя таго, сістэма закране арганізацыі сістэмы кіравання грамадскага транспарту горада. Так, на прыпынках грамадскага транспарту плануюць усталяваць светлавыя табло, якія ў рэжыме рэальнага часу будуць паказваць час прыбыцця аўтобусаў або тралейбусаў.

Мікалай Ладуцька адзначыў, што на сённяшні дзень ужо зроблена тэхнічнае заданне па стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы, створана канцэпцыя яе развіцця. Цяпер спецыялісты праводзяць экспертызу гэтай канцэпцыі, пасля чаго будзе вызначаны аб’ём неабходных фінансавых рэсурсаў.

Как вам новость?
Головоломки