У Мінску "Плошча Леніна" стане "Плошчай Незалжнасці"

15.03.2010 10:23
Архив Редакция

У сталіцы пераназавуць частку вуліц і станцыю метро «Плошча Леніна». Такое рашэнне прыняла камісія па найменні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска. Паводле прынятага рашэння, станцыя метро «Плошча Леніна» будзе звацца «Плошча Незалежнасці».

Па рашэнні камісіі ў Мінску не стане Камунальнай набярэжнай, вуліц Вызвалення, Герцэна, Дзімітрава, Віцебскай і Рэвалюцыйнай. Звацца яны стануць па-іншаму: адпаведна Траецкай набярэжнай, вуліцамі Васкрасенскай, Бернардынскай, Пятніцкай, Няміга-Ракаўскай і Койданаўскай, паведамляе «Беларускі партызан».

Камісія па пераназванні вуліц таксама вырашыла, што праектаванай вуліцы «ў межах вуліц Адэскай — Лазо — Ушакова — Катоўскага — Чалюскінцаў нададуць імя аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Віктара Лівенцава».

«Праезд у 11-м квартале жылога комплексу «Вясёлкавы» (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) атрымае назву Салаўіны. А безназоўны праезд поруч хлебазавода № 1 стане звацца Юр’еўска-Завальным», — адзначаецца ў рашэнні камісіі.

Таксама па рашэнні камісіі, братэрскім магілам ахвяр Першай сусветнай вайны, тэрыторыю якіх узялі пад ахову ў 1998 годзе, нададуць найменне «Мінскія братэрскія могілкі 1914-1918 гг.», а безназоўнаму скверу ў межах вуліц Кашавога — Ванеева — будынак аўтавакзала «Ўсходні» — канал Сляпянскай воднай сістэмы — будынкі БДЭУ прысвойваецца імя персідскага і таджыкскага паэта і навукоўца Амара Хаяма.

Как вам новость?
Головоломки