У Мінску праезд у маршрутках падаражэў да 2,5 тыс. рублёў

04.04.2011 16:38
Архив Редакция

Услед за ростам тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце Мінску падаражэнне закранула і маршрутныя таксі. Цяпер за адну паездку ў маршрутцы мінчукам і гасцям беларускай сталіцы давядзецца заплаціць 2,5 тыс. рублёў.

Пры ўзгадненні новых коштаў, якія павысіліся ў параўнанні са старымі прыкладна на 14%, у Мінгарвыканкаме прыватныя перавозчыкі звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што падаражэнне — вымушанае, інакш тарыфы не пакрыюць выдаткі, перадае «Наша Нiва».

«Адразу некалькі прычынаў для павышэння — гэта і падаражэнне паліва, і рэакцыя на падаражэнне талонаў у грамадскім транспарце, і проста патрэба часу — апошні раз цэны мы ўздымалі больш за год таму», — растлумачылі ў адной з кампаніяў-аўтаперавозчыкаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, з 2 красавіка праезд у грамадскім транспарце ў Мінску падаражэў з 700 да 850 рублёў за адну паездку.

Как вам новость?